Суббота, 27.04.2024
Лапичская средняя общеобрзовательная школа
Меню сайта
Мини-чат
Наш опрос
Какая у вас зарплата?
Всего ответов: 34
История школы и Лапичей

1856 г. – образовано народное училище в д. Лапичи Погорельской волости Игуменского уезда.
"У 1856 г. з'явілася школа ў Лапічах (там вучыліся 29 хлопчыкаў). У Свіслачы ў 1868 г. у дапаўненне да панскай школы, у якой на 1860 г. было 5 настаўнікаў і 20 вучняў , далучылася і царкоўня , у ёй вучыліся 29 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі, дзейнічала школа і пры сінагозе. У 1863 г. аднакласныя школы для 20 хлопчыкаў адкрыліся ў Зборску і ў Пагарэлым. З 1869 г. пачала працаваць школа ў мястэчку Халуй, у ёй у 1887 г. вучыліся 25 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі..." Подробно читать Здесь Информацию предоставила Натали.

Конец 20-х годов – Станционно-Лапичская начальная школа.

1936 г. – Станционно-Лапичская СШ.

В годы Великой Отечественной войны школа была разрушена.

1.09.1945 г. – Станционно-Лапичская начальная школа (в\г Лапичи) и Лапичская СШ (д. Лапичи)

1.09.1950 г. – Восстановлена Станционно-Лапичская СШ (в\г Лапичи) и продолжает работать Лапичская СШ (д. Лапичи)

1.09.1974 г. – открыта Лапичская СШ на базе двух школ: Лапичской (д. Лапичи) и Станционно-Лапичской (в\г Лапичи)

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Наша ИСТОРИЯ

Материал предоставлен Кухаренко Александром

Отрывок из книги воспоминаний Корзун Владимира Александровича.
(Корзун В.А., учитель белорусского языка и литературы, завуч Лапичской школы с 1944 по 1970 год)

Пра 1944-1945 навучальны год. Перш за ўсё, да заняткаў, пачалі прыводзіць у парадак будынкі і школьны двор. Прывесці ў парадак будынкі было лягчэй: выкінулі кухонную печ у адным класе, дзе была нямецкая сталовая, павыкідалі нары ў тых класах, дзе былі спальні. Пазамазвалі сцены, пабяліді, памылі падлогу, класныя пакоі былі гатовы да заняткаў. Сабралася нямала сталоў розных памераў - мы іх выкарысталі замест парт. Знай-шлося крыху школьных парт. Яны былі паразразаны - аддзелена сядзенне ад століка. Мы іх пазбівлі, і атрымаліся стандартныя школьныя парты. Назбіралі зэдлікаў. Такім чынам класы, хоць і з прымітыўнай мэбляй, але былі ўкамп-лектаваны. Больш працы аказалася на школьным двары. Школьны двор быў абнесены высокімі, у тры метры вышынёй, сценамі з бярвення. Сцены гэтыя былі двайныя - знешняя і ўнутраная дзесьці на паўметра адна ад другой, а паміж імі быў засыпаны пясок. У сценах былі зроблены байніцы. Вакол сця-ны ад дарогі быў выкапаны глыбокі роў, а паміж ім і сцяной - высокі плот з калючым дротам. Па двух кутах на сценах па дыяганалі былі пабудаваны з танейшых бярвенняў вежы з кулямётнымі гнёздамі на версе. I вежа і кулямётныя гнёзды мелі абаронны слой зямлі паміж бярвеннямі, толькі танчэйшы, чым на ніжніх сценах. Шмат патрацілі мы часу, пакуль разабралі гэтыя ўмацаванні, засыпалі канавы, прывялі ў належны выгляд двор. 3 разабраных сцен бярвенне пайшло на паліва. Хапіла на дзве зімы. Вясной 1945 года мы пачалі абсаджваць дрэвамі школьны двор, а на наступны год пасадзілі парк. Першая пасля вызвалення жнівеньская канферэнцыя цягнулася цэлы тыд-зень. Фактычна канферэнцыя была ператворана ў семінар. Неабходна было, каб настаўнікі самі коратка вывучылі той матэрыял, які будуць выкладаць вучням. 3 настаўнікаў старэйшых класаў стварылі секцыі па прадметах, а з настаўніц малодшых класаў - секцыі па класах. Мяне прызначылі кіраўніком секцыі выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры.
На нарадзе кіраўнікоў секцый было прынята рашэнне сканцэнтраваць усю ўвагу на пытаннях праграмнага матэрыялу, бо тры гады настаўнікі не працавалі па спецыяльнасці ў школе, праграмны матэрыял прызабылі, а падручні-каў няма, бо іх яшчэ не надрукавалі. Мне патрэбна было лекцыйна расказаць настаўнікам пра ўсе пытанні беларускай граматыкі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на пытанні марфалогіі і правапісу. Пачаў я чытаць лекцыі настаўнікам і хутка зразумеў, што многае сам прызабыў, хаця скончыў перад вайной інстытут і добра ведаў тады ўсе пытанні беларускага мовазнаўства. Прыйшлося веча-рамі сядзець над кнігамі, а днём чытаць па шэсць гадзін лекцыі настаўнікам. Гэта была шматгадзінная напружаная праца кожныя суткі, але я выконваў яе добрасумленна, старанна, з натхненнем - гэта быў вынік таго, што за прай-шоўшыя ваенныя гады я засумаваў па сапраўднай педагагічнай рабоце. За гэта ніхто мне не плаціў, бо гэта праца называлася грамадскай. I такой работы бясплатнай за ўсё жыццё я перарабіў вельмі багата, а вось пайшоўшы на пенсію, ніякай работы не выконваю. Усякай садавіне свой час. Ды калі быць дакладным, то гэта чытанне лекцый настаўнікам мне ў далейшым вельмі спатрэбілася: я мог праводзіць навучанне ў школе без падрыхтоўкі, абмяжоўваючыся кароткім накідам плана ўрока.
Прыехаўшы з канферэнцыі, заняліся ўкамплектаваннем школы вучнямі. Іх аказалася дзесьці каля васьмісот. Да вайны была яшчэ адна сярэдняя школа ў ваенным гарадку, пэўная колькасць вучняў са станцыі Лапічы і бліжэйшых вёсак наведвала гэту школу. Цяпер школы ў гарадку не было. Таму знавакольных паселішчаў каля Лапічаў дзеці прыйшлі да нас. У Жорнаўках і Пагарэлым адкрыліся толькі пачатковыя школы, і ўсе вучні старэйшых класаў прыйшлі да нас. У нас класы былі так перапоўнены, што да канца ўрока не было чым дыхаць. Толькі адзін дзесяты клас быў зусім нешматлікім. Праз чатыры месяцы з 1.1.1945 года яго закрылі, а вучняў накіравалі ў дзесяты клас Асіповіцкай сярэдняй школы, бо і там было мала вучняў. Амаль усе перадваенныя дзевяцікласнікі ў партызанскай зоне прымалі ўдзел у вайне і большасць іх загінула. Так з Хідранскай школы, дзе я перад вайной працаваў класным кіраўніком, з усяго класа засталося жывых толькі чатыры чалавекі. Гэтым чатыром вучням у канцы 1944 года я выдаў даведкі, што яны скончылі дзесяць класаў перад вайной. Яны паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і паспяхова скончылі іх. Даючы гэтым вучням фармальна лжывыя даведкі, я быў глыбока перакананы, што за прайшоўшыя гады яны набылі боль-шыя веды, чым навучыліся б, праседзеўшы год у звычайным "мірным" класе.
Асабліва было шмат вучняў у першы клас, дзесьці каля ста. Прышлося адкрыць тры першых класы. А калі праз чатыры гады яны перайшлі ў пяты ды папрыходзілі ў пяты вучні з пачатковых школ, то набралася адных пяцік-ласнікаў пяць класаў. Дзесяты клас заканчвала з іх больш васьмідзесяці ча-лавек. Часта з удзячнасцю ўспамінаю я аб сваіх вучнях. Асабліва першыя дзесяць-пятнаццаць пасляваенных год падарылі мне здольных, разумных, працавітых і ўдзячных вучняў. Працаваць з імі было адно задавальненне. Аб-салютная большасць з іх была бедна адзета, не была сытна накормлена. Але яны не драмалі на ўроках і не гарэзнічалі. Не хапала сшыткаў і падручнікаў, а адказвалі на ўроках многія на ўзроўні студэнтаў інстытута.
Сярод настаўнікаў, якія працавалі ў розны час у Лапічах, былі розныя. Для адных старанная праца была мэтай жыцця. Іншыя працавалі, каб апраў-даць зарплату. Былі такія, што імкнуліся стварыць бачнасць добрасумленнай працы, а самі ўсяляк ад такой ухіляліся. Былі спакойныя, разважлівыя. Былі з сапсаванай нервовай сістэмай. Былі п'яніцы - ды і нямала такога гатунку настаўнікаў прайшло праз Лапіцкую школу. Быў адзін малады здаровы на-стаўнік, які зусім не ўжываў алкаголю, хоць па дыпломе быў аграном па вінаградарстве. На вечарах ён выпіваў пад націскам выпівох чарку ці дзве сухога віна і большага ад яго нельга было дабіцца. Перш, чым паступіць на працу ў школу, ён працаваў галоўным аграномам спачатку ў адным, а потым у другім саўгасе. Пакідаў работу, думаючы знайсці ў школе непітушчых калег. Страшна не любячы п'яніц, лічыў, што яны не маюць права называцца людзьмі.
За час маёй працы ў Лапічах дзве настаўніцы атруцілі сябе. Адна ў пяц-ідзесятых гадах, другая ў шасцідзесятых. Навукай даказана, што канчаюць жыццё самагубствам не ад цяжкага жыцця або бязвыхаднага становішча, а ад пэўных паталагічных парушэнняў у галаўным мозгу. Ды і атруту выбралі, якая не хутка дзейнічала, а таму паміралі доўга і ў вялікіх пакутах.
Аб грамадскай рабоце. Кіруючая эліта нашага грамадства заўсёды пат-рабавала ад настаўніка ўсё большага і большага ўдзелу ў грамадскай працы. Заўсёды падкрэслівалася, што настаўнік у даўгу перад партыяй і народам. У першую чаргу патрэбна было расказваць насельніцтву пра тое, аб чым пішуць нашы газеты. Для гэтага кожны настаўнік абавязаны быў сам выпісваць га-зеты і часопісы. У школе заўсёды на відным месцы ляжаў сшытак, дзе былі запісаны прозвішчы настаўнікаў з указаннем, якія газеты і часопісы выпіс-вае кожны. Шматлікія кантралёры, на ўтрыманне якіх дзяржава не шкадавала грошай, перш за ўсё глядзелі, што выпісвае і чытае настаўнік, як ён ідэйна расце. Нікому не хацелася быць мішэнню для насмешак і папрокаў, і таму кожны выпісваў па чатыры-пяць назваў перыядычных выданняў, хоць чытаў у іх толькі загалоўкі і адну-дзве нататкі. Прымушалі выпісваць поўныя зборы твораў Леніна і Сталіна, якіх зусім ніхто не чытаў. У гэтым я ўпэўніўся, зада-ючы сяды-тады пытанні па змесце якога-небудзь артыкула Сталіна. Ды не проста радавому настаўніку, а палітычна высокаадукаванаму таварышу. Любіў я задаваць такія пытанні, на якія не мог ніхто адказаць: "Скажыце, калі ласка, як звалі бацьку Карла Маркса?" I высокакваліфікаванаму таварышу, які лічыў сябе марксістам, было не па сабе: усюды пісалі і паўтаралі Карл Маркс, а па бацьку ніхто яго не называў.
Каб даклады, лекцыі, гутаркі з насельніцтвам праводзіць болын кваліфікавана, адзін раз у тыдзень усе настаўнікі збіраліся на палітзаняткі ў настаўніцкай, дзе вывучалі мудрыя рашэнні партыі і ўраду, вывучалі важнейшыя артыкулы з газет і часопісаў, давалі справаздачу аб праведзенай за тыдзень грамадскай рабоце. Адзін вечар у тыдзень прысвячаўся прафесіянальнай вучобе - нарада, педсавет, метадычнае аб'яднанне, савет пры дырэктары і г.д. Радзей праводзіліся прафсаюзныя сходы і паседжанні мясцкома з удзелам усіх настаўнікаў. Прафсаюзная работа праводзілася фармальна, ніхто ніколі сур'ёзнага значэння ёй не прыдаваў. "Так гэта арганізацыя патрэбна, як сабаку пятая нага," - казалі настаўнікі і часцяком прапускалі прафсаюзныя ме-рапрыемствы. А калі іх пачыналі саромець, што так паступаць нельга, што Ленін удзяляў вялікую ўвагу прафсаюзам, называючы іх школай камунізму, і што ў южным прафсаюзным мерапрыемстве патрэбна прымаць актыўны ўдзел, то "апалітычны" настаўнік апраўдваўся:
- Ну на ліха нам тыя прафсаюзы? Наш урад дзённа і ночна клапоціцца аб інтарэсах народа, партыя клапоціцца аб працоўных, бо ў яе няма іншых інтарэсаў, як дабрабыт народа. Ды яшчэ і прафсаюзы туды ж са сваімі клопа-тамі, хочуць прыткнуць свае тры грошы... Ды ад каго абараняць прафсаюзам інтарэсы працоўных? Ад савецкай улады? Бо капіталістаў жа ў нас няма. Грамадства наша працоўнае, кожны жыве за кошт сваёй працы...I што такому дакажаш?
Партыйнай арганізацыі сельсавета патрэбна было выконваць свой план ідэйна-выхаваўчай работы. Для гэтага праводзіліся адкрытыя партыйныя сходы з удзелам усёй інтэлігенцыі. Практычна, настаўнік быў заняты ва ўсе рабочыя дні: і днём, і вечарам, і нават у некаторыя выходныя. Грамадская работа вы-конвалася па прынцыпе "чым больш, тым лепш". I кожны настаўнік павінен быў запісваць у кнігу ўліку грамадскай работы ўсё, што ён рабіў у гэтым напрамку. На аснове гэтых запісаў кантралёры адных настаўнікаў ставілі у прыклад, іншым указвалі на недахопы. Знаходзіліся такія, што запісвалі тое, чаго не рабілі ("очковтнрательство"). Ды сваё начальства гэтага не заўважала, а часта і прама падштурхоўвала на гэта. Знаходзіліся патрыёты, якія рабілі вельмі многа, такіх хвалілі. (Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е.)
Асабліва цяжкім абавязкам былі некаторыя масавыя кампаніі - падпіска на пазыку, выбары ў саветы ды іншыя. Кожны працуючы грамадзянін нашай дзяржавы абавязаны быў з года ў год пазычаць месячны заробак дзяржаве. I хоць у калгаснікаў гэты месячны заробак быў вельмі мізэрны, яны і таго не хацелі пазычаць дзяржаве. Прыходзілася браць на змор, пакуль вымучыш роспіс на падпісным лісце. Наяўных грошай ад калгаснікаў не патрабавалі, за іх плаціў калгас, а потым у канцы года адлічваў ад яго заробка. Самім настаўнікам таксама прыходзілася падпісвацца на пазыку. Бо хіба давераць выхаванне падрастаючага паклення такому апалітычнаму і несвядомаму на-стаўніку, які сам гэтага не робіць? Злодзею, п'яніцу, лавеласу - можна, бо гэта ўчынкі бытавыя, а не палітычныя і небяспекі для грамадства не ўяўляюць, носьбітам гэтых учынкаў даверыць выхаванне маладога пакалення можна цалкам, а апалітычнаму чалавеку - ні ў якім разе! Колькі я пазычыў грошай дзяржаве за сорак год работы? Ну, па-першае, я быў да крайнасці свядомым і ніколі не выступаў з патрабаваннем аб павышэнні мне і іншым настаўнікам зарплаты. Ні разу не аб'яўляў забастоўкі. Нават не паіражаў аб'явіць такую, калі дзяржава плаціла мізэрную месячную зарплату, і яе можна было адразу за вечар праесці ў рэстаране. I ўсё ж я быў багацейшы за дзяржаву, бо не пазычаў у дзяржавы, а дзяржава ў мяне. За тыя гады назбіралася ў мяне аблігацый розных назваў і выпускаў з кілаграм. Згарэлі яны разам з хатай і ўсёй рухомай і нерухомай маёмасцю.
Ішоў час.Каб разгрузіць нашу школу, адкрылі няпоўныя сярэднія школы ў Жорнаўках і Гарадку. Паўстала пытанне аб будаўніцтве ў Лапічах новай школы. Ды з года ў год будаўніцтва адкладвалася, а колькасць вучняў кож-ны год змяншалася. Калі дайшла колькасць да чатырохсот, змяншэнне на некалькі год прыпынілася, а потым зноў пачала зменшвацца. Скончылася тым, што дзве сярэднія школы, гарадоцкую і нашу, злучылі ў адну і пабудавалі для новастворанай школы трохпавярховы будынак на станцыі Лапічы. У новай школе я не працаваў, бо пайшоў на пенсію.
Мая праца ў Лапічах - самы вялікі перыяд у маім жыцці. Дваццць шэсць год! Усе паііярэднія этапы працягваліся ад аднаго года да пяці. А тут чвэрць стагоддзя з гакам у адзін год! Каб апісаць усе падзеі гэтага перыяду, нават важнейшыя, патрэбна багата часу, шмат паперы і стрыжняў для шарыкавай ручкі. Але я буду скарачацца. Па-першае, таму, што на сённяшні дзень па-мяць у мяне стала горшая, і я многае перазабыў канчаткова і беспаваротна. Па-другое, дзеці мае ў гэты перыяд былі сведкамі ўсіх падзей, усё бачылі і запаміналі, і яны могуць для сваіх дзяцей і ўнукаў пра гэты перыяд жыцця ўсёй нашай сям'і распавесці. Я лічу, што нядрэнна робяць тыя бацькі, якія пакідаюць дзецям нататкі пра сваё жыццё і перадаюць гэта як эстафету з пака-лення ў пакаленне...

ГIСТОРЫЯ ЛАПIЧАЎ

Лапічы - гэта маё апошняе месца пражывання. Тут я правёў другую палову свайго жыцця. Пра ўсе папярэднія месцы жыхарства я даваў карот-кую геаграфічную даведку. А пра Лапічы - дзе яны займаюць месца пад сонцам - я яшчэ не напісаў. Лічу гэта за недаравальнае ўпушчэнне і ў заключэнне пішу пра іх.
Пры ўпадзенні ракі Лапкі ў Свіслач на высокім са стромкімі берагамі міжрэччы калісьці было старажытнае паселішча, якое ўзнікла найбольш верагодна ў шостым стагоддзі новай эры. За кіламетр ад гэтага паселішча ўніз па цячэнні ракі Свіслач, ва ўрочышчы Забор'е ў лесе ёсць курганы, у якіх тагачасныя людзі захоўвалі рэшткі сваіх родзічаў. Калі чалавек паміраў, яго адносілі на тое месца, якое па сучаснай тэрміналогіі называецца могілкамі, выконвалі абрад пахавання і насыпалі на месцы пахавання курган. У наступ-ны кожны год у дзень пахавання прыходзілі родныя і блізкія на магілу, спраўлялі памінкі і насыпалі яшчэ зямлі на курган. У выніку чым даўжэй памёршы захоўваўся ў памяці нашчадкаў, тым большы курган на яго магіле станавіў-ся. Такі звычай быў у нашых далёкіх продкаў у 4-6 стагоддзях. На Забор'і захавалася шмат курганоў. Адны з іх у сучасны момант можна ледзь заўва-жыць, іншыя - даволі прыкметныя. А адзін курган, вышынёй метры тры і ў дыяметры метраў дзесяць, мабыць, многа дзесяткаў год прыцягваў увагу аматараў даведацца - а што там: на гэтым кургане шмат глыбокіх ям.
За кіламетраў пяць уніз па цячэнні ракі Свіслач пры ўпадзенні ў яе ракі Жужлянкі захавалася даволі добра да нашых дзён старажытнае паселішча. Гэта паселішча плошчай у адзін гектар было абнесена двума землянымі ва-ламі вышынёй тры-чатыры метры, а паміж валамі знаходзіўся глыбокі роў. На гэтым паселішчы быў вельмі тоўсты пласт зямлі, зусім чорнай, як вугаль, ад вялікай колькасці перацёртага вугалю ў ёй і ўсяго, што засталося негніючым ад жыццядзейнасці чалавека.
На Лапіцкім паселішчы людзі жылі, магчыма, менш працяглы час. Вал і роў былі невялікіх памераў. Пазней жыхары Лапіч аблюбавалі гэта месца пад могілкі, а самі пачалі сяліцца на левым беразе ракі Свіслач уверх па цячэнні. Цяпер гэта вёска Лапічы. А ўверх па цячэнні ракі Лапка цяпер знаходзіцца мястэчка Лапічы. Аб тым, што ў раёне Лапіч жылі людзі ў перыяд каменнага веку, свед-чаць шматлікія знаходкі прылад працы старажытнага чалавека - каменныя сякеры, каменныя скрабкі і долаты, каменныя наканечнікі стрэл. 3 дапамогай вучоных Акадэміі навук на гэтыя знаходкі з камяню былі напісаны ў пяцідзесятых гадах пашпарты з указаннем прыкладнага часу вы-рабу гэтых прылад. Я шмат часу патраціў на тую работу. Гэта быў вельмі багаты наглядны матэрыял для правядзення ўрокаў гісторыі аб жыцці старажытных людзей. Ды не здолеў яго зберагчы дырэктар школы. У час рамонту школы, каб "камяні" менш займалі месца, іх скідалі ў адну скрынку, а паш-парты загарнулі ў газету і запіхнулі на дно шафы. А з дна шафы з усёй непатрэбнай паперай выкінулі на сметнік. Так і загінула мая праца. А самі камен-ныя прылады пакрысе аддавалі сяму-таму. I цяпер мне невядома, засталося ад гэтых прылад што-небудзь ці не.
Самыя ўраджайныя месцы на знаходкі старажытных прылад былі на полі паміж Лапкай і Граўкай і на полі вёскі Троіцкая - гзта за кіламетр ад мястэчка Лапічы ўверх па цячэнні ракі Лапкі.
Вёскі Лапічы, Цэль і Арэшкавічы на берагах ракі Свіслач найбольш ста-ражытныя. Яны ўпамінаюцца ў гістарычных дакументах ХУІ-ХУІІ стагоддзя. А далей, на поўнач ад гэтых паселішчаў, знаходзілася пушча прыкладна ў дзве тысячы квадратных кіламетраў. У пушчы ніякіх паселішчаў не было. У канцы дзевятнаццатага стагоддзя ўзніклі паселішчы Гоманаўка, Троіцкая Слабада, Амялішча, Жукаўка. Асабліва хуткі прырост насельніцтва Лапіч прыпадае на канец XIX - пачатак XX стагоддзяў, калі князем Антонам Вільгельмавічам Радзівілам за свой кошт была праведзена чыгунка ад станцыі Верайцы паўз Цэль, Лапічы да Уборка, а ад Уборка чыгунка разгаліноўвалася: адна ішла на Градзянку, другая - на Ліпень (Холу). Гэта галіна пасля вайны 1941-1945 гг. ліквідавана: зняты рэйкі і шпалы, а насьга стаў дарогай для аўтатранспарту.
Ужо ў 20-ыя гады XX стагоддзя ў Лапічах узнікла вялікая скучанасць насельніцтва. Пачалося рассяленне людзей на пасёлкі. Так узніклі вёскі Курган, Брадок, Паляддзё, Заброддзе і іншыя. Калі будавалася чыгунка, у Лапічах была пабудавана двухкамплектная пачатковая школа з двума вялікімі светлымі класнымі пакоямі. Гэты будынак цяпер займае кантора калгаса "Бальшавік". А да пабудовы двухкамплектнай школы ў Лапічах працавала аднакамплектная пачатковая школа.
Пасля рэвалюцыі яшчэ больш інтэнсіўна пачалі высякаць лясы каля Лапіч, асабліва паблізу чыгункі. Савецкі ўрад аддаваў пазыку ў замежнай валюце з беларускіх лясоў, бо найбольш зручна і танна было высякаць лясы на тэры-торыі Беларусі. Шмат лесу было знішчана за час вайны і ў пасляваенны пе-рыяд, калі ў масавым парадку высякалі і недаспелы лес. Цяпер у раёне Лапіч лесанарыхтоўка скарочана да мінімума. На месцы былой пушчы засталіся лясы, галоўным чынам маладняк, з поўдня ад ракі Свіслач на поўнач на кіламетраў сорак і з усходу на захад на кіламетраў пятнаццаць з украплёнымі ў гэтых лясах невялікімі вёскамі на значнай адлегласці адна ад другой.
За гады вайны 1941-1945 гг. не толькі парадзелі лясы, але і насельніцтва мястэчка Лапічы: усё яўрэйскае жыхарства было расстраляна немцамі. А яўрэяў у мястэчку было больш паловы. Пасля вайны насельніцтва паступова расло, з'явіліся нават тры новыя вуліцы.
Яшчэ ў трыццатых гадах уверх па цячэнні Свіслачы ад вёскі Лапічы ўзнік ваенны гарадок Лапічы, дзе знаходзіліся два палкі кавалерыі з тэхнікан, складамі, казармамі і іншымі збудаваннямі. Гэта дало штуршок для хуткага росту насельніцтва станцыі Лапічы, каля якой знаходзіцца гарадок. Аб колькасці насельніцтва ўсіх Лапіч (вёска, мястэчка, станцыя, гарадок) можна мерка-ваць хоць бы па тым, што ў Лапічах напярэдадні вайны і праз некалькі год пасля працавалі дзве сярэднія школы - адна ў мястэчку, другая - у гарадку. У апошнія гады быў пабудаваны адзін трохпавярховы будынак школы на стан-цыі Лапічы, а школьныя будынкі ў гарадку і мястэчку перадалі іншым арганізацыям. Усе вучні з усіх Лапіч і навакольных вёсак, дзе раней было пяць пачатковых школ, вучацца ў новым, трохпавярховым, добраўпарадкаваным, абсталяваным па апошнім слове тэхнікі будынку. Але ад гэтых зусім відавочных станоўчых змен веды вучняў не палепшыліся, не павялічылася сярод выпускнікоў колькасць медалістаў, выдатнікаў, а хутчэй наадварот.
У сямідзесятых гадах пачаўся новы хуткі рост Лапіч. На глыбіні семісот метраў пад палямі вёскі Троіцкая выявілі геолагі ў вялікім аб'ёме такія паро-ды зямлі, куды можна заганяць гаручы газ для захоўвання. Пачалося будаўн-іцтва газасховішча на 7-8 мільярдаў кубаметраў газу. Асноўныя работы вы-конвалі зняволеныя, якія пасля заканчэння работ пакідалі Лапічы, але запат-рабавалася значная колькасць людзей для абслугоўвання аб'ектаў: інжыне-ры, тэхнікі, аператары, розныя загадчыкі, шматлікія вартаўнікі.
А па вёсках насельніцтва скарачаецца. Часта транляюцца пустыя сядзібы -будынкі прададзены і знесены, а былыя двары зарастаюць пустазеллем, рэшткі садоў сіратліва стаяць з абламанымі галінамі, якіх няма каму абразаць. Багата па вёсках такіх хат, дзе дажывае век адна бабулька або адзін дзед. I так сёння у Лапічах праз пяцьдзесят год ідзе адваротны працэс таму, які адбываўся ў дваццатыя гады: тады з'яўляліся новыя вёскі вакол Лапіч, у якіх ішоў хуткі рост насельніцтва. Цяпер наадварот, з кожным годам разрастаюцца Лапічы за кошт хуткага скарачэння насельніцтва навакольных вёсак.

ЛАПIЦКIЯ ДАРОГI

Да рэвалюцыі 1917 года Лапічы былі Пагарэльскай воласці. Таму нан-больш дагледжанай была дарога на Пагарэлае праз Жорнаўкі і Амінавічы. Праўда, не ўся дарога мела добры выгляд, а толькі частка перад Пагарэлым і перад Жорнаўкамі. Жорнаўкі належалі князю Радзівілу, і ўсе лясы, аб якіх гутарка ішла раней, таксама. Сам князь бываў тут вельмі рэдка. А княгіня, якая тут гаснадарыла, лічыла сябе беларускан, і ў 1920 годзе, у час бела-польскай акупацыі, адкрыла ў Жорнаўках за свой кошт беларускую школу.
Дарога з Лапіч на Жорнаўкі ідзе на паўночны ўсход, а прама на поўнач даро-га ідзе на Троіцкую, Жукаўку, Амяліціча, Уборак. На ўсход ідзе дарога на Азярышча праз Зарэчча, далей на Зборск, Вяззе і Асіповічы. На поўдзень дарога ідзе на станцыю Лапічы і далей, пераехаўшы шашу Мінск-Бабруйск, праз лес на станцыю Талька. Ёсць яшчэ дарога на захад ад Лапіч праз Осава, Дубраўкі, Буду, Ражышча, Залессе, Забалёў, Асавок у Чырвоны Маяк. Праўда, дзе быў Маяк і Лемна, там цяпер ворная зямля саўгаса ды некалькі дрэў сіратліва стаіць каля вялікай сажалкі, якая становіцца ўсё меншай і меншай зарастае чаротам, кустамі...

Корзун Ўладзімір Аляксандравіч, Лапічы, 16 снежня, 1977 года.

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

История отдельного 345-го парашютно-десантного полка
Отдельный гвардейский Краснознаменного ордена Суворова третьей степени 345-ый парашютно-десантный полк имени 70-летия Ленинского комсомола

Наш полк сформирован 30 декабря 1944 года в районе местечка Лапичи. За боевые действия в период Великой Отечественной войны был награжден орденом Суворова 111-й степени. Орден Красного Знамени вручен полку в 1980 году за мужество и героизм, проявленные личным составом при выполнении интернационального долга. Полк имеет два вымпела министра обороны СССР за мужество и воинскую доблесть. А с 1988 года полк носит почетное наименование — 70-летие Ленинского комсомола.

Героями Советского Союза на афганской земле стали десантники 345-го опдп: В. А. Александров, В. А. Востротин, Ю. В. Кузнецов, Н. В. Кравченко, А. Г. Мироненко, А. А. Мельников, И В. Чмуров, О. А. Юрасов.

Основой для формирования полка явились части расформированной 14-й гвардейской воздушно-десантной бригады. Полк вошел в состав 105-й гвардейской стрелковой дивизии 38-го гвардейского стрелкового корпуса. Первым командиром полка был гвардии подполковник Котляров, заместителем по политической части — гвардии майор Горбунов.

Из местечка Лапичи Белорусской ССР сразу после формирования полк убыл на фронт под Будапешт. Участвовал в боях за освобождение Германии, Чехословакии. После окончания войны полк в течение года занимался боевой подготовкой в Венгрии. Дислоцировался в Советском Союзе в Иваново, затем в Костроме. С 1960 года — в Фергане.

«Афганская» история полка начинается с декабря 1979 года. Для обеспечения работы аэродрома Баграм и охраны технического персонала и грузов с Ферганы на Баграм переброшена оперативная группа во главе с командиром полка и 2-м парашютно-десантным батальоном с боевой техникой и грузами. 16 декабря состав 2-го парашютно-десантного батальона совместно с 1-ым паршютно-десантным батальоном, находящемся на аэродроме Баграм, приступил к охране аэродрома и обеспечению приема личного состава и техники. В ночь с 24 на 25 декабря 1979 года был обеспечен прием артиллерийского дивизиона и подразделений обеспечения полка на аэродроме Баграм и 3-го парашютно-десантного батальона на аэродроме Кабул. Переброска личного состава, техники и грузов прошла организованно, согласно разработанных планов и расчетов.

25-27 декабря 1979 года полк обеспечивал посадку частей и подразделений Витебского соединения. В ночь с 27 на 28 декабря личный состав полка выполнял боевую задачу по захвату важных объектов аэродрома Баграм и Кабул, а также административных учреждений в Кабуле. Сигнал «Шторм-333» о начале выполнения боевой задачи на аэродроме Баграм был получен в 19 часов 40 минут местного времени. Задача была выполнена в 20 часов 30 минут. На аэродроме Кабул сигнал был получен в 20 часов 30 минут и задача выполнена в 21 час. При выполнении боевой задачи все подразделения полка показали высокую дисциплину и организованность, элементы внезапности и стремительности при захвате объектов. Поставленная задача была выполнена всеми без исключения. Особо отличился личный состав 1-го парашютно-десантного батальона (командир батальона гвардии майор Пустовит), 2-го парашютно-десантного батальона (командир батальона гвардии майор Цыганов) и 3-го парашютно-десантного батальона (командир батальона гвардии капитан Алиев). Среди подразделений — личные составы 1-ой парашютно-десантной роты (командир старший лейтенант Левинский), 4-й парашютно-десантной роты (командир старший лейтенант Гурьев), отдельная рота полка (командир старший лейтенант Попов), 9-й парашютно-десантной роты (командир старший лейтенант Востротин). Командовал полком подполковник Н. И. Сердюков.

Старший лейтенант Востротин. Тогда он командовал ротой, затем батальоном. Окончил военную академию имени Фрунзе и более двух с половиной лет командовал нашим полком. Под его командованием в феврале 1989 года полк будет прикрывать вывод Советских войск из Афганистана через высокогорные дороги Саланга и одним из последних пересечет границу. Вместе с полком на броне боевой машины покидал чужую страну и последний погибший на той войне российский солдат Игорь Ляхович.


На протяжении последних двух с половиной лет в Баграмском гарнизоне полка работал патриотический клуб «Подвиг». При выводе войск из Афганистана большая часть материалов музея была передана в Центральный музей вооруженных сил.
Командиры 345-го опдп в период афганских событий 1979-1989 гг.

Подполковник Сердюков Николай Иванович декабрь 1979 г. – март 1981 г.
Подполковник Кузнецов Юрий Викторович март 1981 г. – июнь 1982 г.
Подполковник Грачев Павел Сергеевич июль 1982 г. – июнь 1983 г.
Подполковник Федотов Александр Николаевич июнь 1983 г. – сентябрь 1984 г.
Подполковник Диденко Сергей Александрович сентябрь 1984 г. – август 1985 г.
Подполковник Дериглазов Виктор Григорьевич август 1985 г. – сентябрь 1986 г.
Полковник Востротин Валерий Александрович сентябрь 1986 г. – май 1989 г.

Начальники политотдела полка


Майор Мамыкин Николай Иванович декабрь 1979 г. – июль 1981 г.
Подполковник Кудинов Сергей Михайлович июль 1981 г. – февраль 1983г.
Майор Бычков Александр Сергеевич февраль 1983 г. – сентябрь 1984 г.
Подполковник Соколовский Владимир Леонидович сентябрь 1984 г. – сентябрь 1986 г.
Подполковник Греблюк Александр Дмитриевич сентябрь 1986 г. – февраль 1989 г.


Источник информации сайт Российский Союз ветеранов Афганистана:
http://rsva.ru/biblio/prose_af/afgan-soldiers/3.shtml Читать дальше

Форма входа
Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Поиск
Друзья сайта
Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Copyright MyCorp © 2007 - 2024 Лапичская СШ
Сайт управляется системой uCoz